Як правільна чытаць і разумець паэзію: Вальжына Морт правяла ў Мінску паэтычны воркшоп

Чарговая лекцыя ў межах праекта «БелЛіт: мабільны гід» прайшла ў Мінску. На гэты раз у цэнтры ўвагі была паэзія: беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт прапанавала наведвальнікам альтэрнатыўнае чытанне паэтычных твораў.

Падчас своеасаблівага воркшопа слухачы звярталіся да творчасці Купалы, Багдановіча, Шэкспіра, Гамэра, разам чыталі вершы і разважалі над пытаннямі: у чым роля рыфмы; чаму да паэзіі трэба прыходзіць розумам, а не толькі эмоцыямі і чаму менавіта паэзія служыць паскаральнікам нашага мыслення. Поўны канспект лекцыі Вальжыны Морт знойдзеце тут.

Заключная імпрэза праекта «БелЛіт: мабільны гід»— дыскусія на тэму «Зала славы беларускай літаратуры: хто нашыя геніі?». Яна адбудзецца 23 мая ў бізнес-цэнтры Imaguru а 19-й гадзіне. Запрашаем усіх жадаючых: разам падыскутуем, падвядзём вынікі, адзначым “выдатнікаў” дыпломамі і падарункамі і проста добра правядзём час.

Праект «БелЛіт: мабільны гід» ладзіцца пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. У межах праекта пісьменнікі, выкладчыкі, медыйныя персоны прапанавалі ўсім жадаючым свой погляд на беларускую літаратуру ў форме адкрытых лекцый.

Интернет-Помощник
Полная версия сайта